Пачаліся святочныя мерапрыемствы да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

2 мая 2019

З малой Радзімы Станіслава Манюшкі пачаліся святочныя мерапрыемствы да 200-годдзя кампазітара. Музычная гасцёўня класіка вакальнай лірыкі - новая музейная прастора ў Смілавічах. Тут з'явіўся і новы экспанат - макет сядзібы ва Убелі, дзе і нарадзіўся майстар. Яго стваральніца, вучаніца 75-ай сталічнай гімназіі. Дзяўчына прэзентавала праект падчас сустрэчы, арганізаванай Міністэрствам культуры Беларусі і пасольствам Польшчы.

Ля будынка музычнай гасцёўні сёння з'явілася і новая алея. Удзельнікі мерапрыемства высадзілі бэз - менавіта ен раней ўпрыгожваў паркавую зону сядзібы Манюшкаў ва Убелі.