Прэм'ер-міністр Францыі прапанаваў увесці пайменны ўлік авіяпасажыраў

14 апреля 2016

Абмен звесткамі пра падарожнікаў дапаможа адсочваць баевікоў, завербаваных "Ісламскай дзяржавай". Гэтае пытанне сёння разгледзяць дэпутаты Еўрапарламента. Французскі міністр лічыць, што новая мера асабліва актуальная пасля тэрактаў у Бруселі і Парыжы. Нагадаем, падчас сакавіцкіх нападаў у Бельгіі загінулі 35 чалавек, больш як 300 атрымалі раненні.