Прэм'ер-міністр Аўстраліі Малькальм Цёрнбул падасць у адстаўку

24 августа 2018

Аўстралія засталася без прэм'ер-міністра... Малькальм Цёрнбул падасць у адстаўку, а таксама пакіне парламент, пасля таго як яго кандыдатуру ў якасці партыйнага лідара не падтрымалі ўдзельнікі з'езду Ліберальнай партыі. У хуткім часе аўстралійцаў чакаюць пазачарговыя выбары. Да гэтага выконваць абавязкі прэм'ера будзе міністр фінансаў Аўстраліі Скот Морысан. Раней 13 дэпутатаў ужо адмовіліся працаваць пад кіраўніцтвам Цёрнбула. Сам жа прэм'ер лічыць усё, што адбываецца, "інтрыгамі партыйнай меншасці", "што цягне лібералаў у іншы бок". Першы раз фракцыя Ліберальнай партыі галасавала аб вынясенні вотуму недаверу Цёрнбулу 21 жніўня. Прэм'ер-міністр тады па выніках галасавання атрымаў 48 галасоў падтрымкі, Датан - 35.