Егіпет у чаканні новых сутыкненняў, пятніца - дзень пратэстаў

23 августа 2013

Сваіх людзей на вуліцы гатовыя вывесці прыхільнікі экс-прэзідэнта Мухамеда Мурсі. У мінулую пятніцу такі марш адмянілі, калі стала вядома, што на ўсім шляху людзей дахі акупіравалі снайперы. Сёння сітуацыя ў сталіцы кантралюецца не горш. Галоўная сіла так званай контррэвалюцыі Браты-мусульмане амаль засталася без кіраўніцтва. Сёння ноччу арыштавалі яшчэ двух палітычных лідараў арганізацыі. І без таго няпростае становішча ў краіне ўскладніла вызваленне з турмы Хосні Мубарака. Зараз экс-прэзідэнт Егіпта знаходзіцца пад хатнім арыштам. Яго прыхільнікі і праціўнікі таксама плануюць прайсці маршам па Каіры.