Святочнымі мерапрыемствамі сустрэлі 68-ю гадавіну Перамогі ва Украіне

9 мая 2013

У Севастопалі прайшоў маляўнічы парад з удзелам вайскоўцаў Чарнаморскага флоту. На галоўнай плошчы Харкава ўшаноўвалі ветэранаў, а ў сталіцы Украіны, на Крашчаціку, прайшоў парад ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Паказальныя выступленні таксама прадэманстравала ганаровая варта Міністэрства абароны Украіны. Тысячы кіяўлян прыйшлі ўскласці вянкі да Магілы Невядомага салдата.