Кіруючую кааліцыю ў Аўстрыі пакінулі ўсе міністры Партыі свабоды

21 мая 2019

Такі крок стаў адказам на рашэнне канцлера Себасцьяна Курца  звольніць кіраўніка МУС Херберта Кікля - ён прадстаўляў  Партыю свабоды. Раней, зараз ужо былы лідар гэтай палітычнай сілы Хайнц-Крысціян Штрахе,  аб’явіў  аб сыходзе з пасады віцэ-канцлера. Падставай стаў скандал са з'яўленнем відэазапісу, дзе жанчына прапаноўвае Штрахе  фінансаванне ў абмен на выгадныя кантракты. Аўстрыю зараз чакаюць  датэрміновыя парламенцкія выбары.