Галоўная фан-зона II Еўрапейскіх гульняў пачала дзейнічаць у сталіцы

19 июня 2019

Ля Палаца спорту завяршылі мантаж абсталявання, усталявалі фуд-корты і далі старт культурнай праграме. У гэтыя хвіліны на пляцоўцы ўрачыстая цырымонія адкрыцця. 

Зараз там працуе наша здымачная група.

Юлія Токар выходзіць на прамую сувязь і гатовая распавесці ўсе падрабязнасці. 

У гэтыя хвіліны мы адкрываем галоўную фан-зону II Еўрапейскіх гульняў  тут, ля Палаца спорту. На сцэне зараз кіраўнікі дэлегацый, прадстаўнікі Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і кіраўніцтва горада. Адразу пасля пратакольнай часткі  стартуе праект "Зваротны адлік". Канцэртны марафон пад адкрытым небам адкрывае Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Мы паспелі пагаварыць з галоўным дырыжорам да пачатку ўрачыстай цырымоніі.

Далей зараджаць энергіяй мінчан, а тут ужо некалькі сотняў гасцей, будуць групы "Дразды", "Цягні-Штурхай", беларускія каверы. І кожны дзень тут будуць праходзіць музычныя вечары і дні нацыянальных культур.

Невыпадкова адкрые Азербайджан. Ужо заўтра, бо яны прымалі I Еўрапейскія гульні. Кожная краіна будзе здзіўляць. Ізраіль, напрыклад, ператворыць фан-зону ў пляж Тэль-Авіва.

Вось так выглядае самая вялікая фан-зона. На ўваходзе гледачоў сустракае гіганцкі трансформер - ён абяцае такі ж размах народных гулянняў. Плошча фан-зоны некалькі сотняў квадратных метраў.

Тут вялікая колькасць фуд-тракаў. Меню самае разнастайнае - беларускія клёцкі, чэшскія трдэльнікі,  ахаладжальныя напоі. 

А каб мядовы пернік з папараць-кветкай або рукзак у форме лісяняці Лесіка павезці на памяць, усталявалі палаткі з сувенірнай прадукцыяй. 

Каб адчуць усю гэтую атмасферу, я запрашаю вас сюды. Канцэрт толькі пачынаецца. Шумець фан-зона сёння будзе яшчэ доўга. У "Панараме" распавяду аб тэхнічных магчымасцях фан-зоны.