Праваахоўныя органы ЗША спрабуюць вызначыць сапраўдныя матывы Пола Чанчы

2 ноября 2013

Праваахоўныя органы ЗША спрабуюць вызначыць сапраўдныя матывы, якімі кіраваўся 23-гадовы Пол Чанча, што ўчыніў стральбу ў аэрапорце Лос-Анжэлеса. Яе ахвярай стаў адзін афіцэр службы бяспекі паветранай гавані, яшчэ сем супрацоўнікаў ведамства атрымалі раненні. Па словах відавочцаў, малады чалавек, які прарваўся з аўтаматычнай вінтоўкай скрозь ахову аэрапорта, мэтанакіравана вышукваў у натоўпе супрацоўнікаў агенцтва па бяспецы на транспарце і расстрэльваў іх. Пры затрыманні стралок сам атрымаў раненні і быў дастаўлены ў бальніцу. Як высветліла следства, Чанча перад тым як адправіцца ў аэрапорт паслаў бацьку СМС, што хоча звесці рахункі з жыццём. Пры вобыску ў маладога чалавека знайшлі запіску, у якой ён напісаў, што хоча забіваць супрацоўнікаў агенцтва па бяспецы на транспарце. А ў канцы радкоў надпіс NWJ, або Новы Сусветны Парадак, што, на думку следства, магчыма, гаворыць аб тым, што ў гэтага злачынства былі палітычныя матывы.


Стральба доўжылася ўсяго дзесяць хвілін, але гэтага аказалася дастаткова, каб амаль на суткі паралізаваць працу аэрапорта. У выніку здарэння былі эвакуіраваныя некалькі тысяч пасажыраў і адкладзена або затрымана 746 авіярэйсаў. Выпадак у Лос-Анджэлесе стаў ужо трэцім інцыдэнтам у ЗША за апошнія два тыдні. Дагэтуль стралялі ў Невадзе і Канектыкуце.