Урад Партугаліі аб’явіў пра новыя скарачэнні выдаткаў

14 апреля 2013

Урад Партугаліі аб’явіў пра новыя скарачэнні выдаткаў на 600 мільёнаў еўра. Менш грошай атрымаюць сферы аховы здароўя, адукацыі і бяспекі. Урад упэўнівае, што падаткі не вырастуць. Але ў знак пратэсту тысячы людзей выйшлі на вуліцы Лісабона. Мітынгоўцы скандзіравалі лозунгі супраць улад і тройкі крэдытораў: МВФ, Еўрацэнтрабанка і Еўракамісіі.