Птушкай года - 2022 стала белая сініца

7 декабря 2021

Крылаты сімвал Беларусі. Птушкай 2022 года стала белая сініца ці князёк. Яна перамагла як у анлайн-праймерыз, так і ў галасаванні праз пошту. Сярод кандыдатаў былі таксама скапа і звычайная туркаўка.  Белая сініца ўключана ў Чырвоную кнігу - у 2015 годзе яе колькасць у нашай краіне ацэньвалася ўсяго ў 500-800 пар. Нагадаем, птушку года беларусы выбіраюць ужо 22 год запар. Каб захаваць рэдкія папуляцыі, праводзяць шэраг тэматычных акцый. Раней крылатымі сімваламі былі  гарадская ластаўка і кнігаўка, сокал-пустальга і вушатая сава, сёлета - ляляк.