Улады Даніі ўражаныя жаданнем Трампа купіць Грэнландыю

16 августа 2019

Прадстаўнікі Народнай партыі заявілі, што сама ідэя таго, што краіна можа прадаць 50 000 сваіх грамадзян Злучаным Штатам, проста шалёная! А былы прэм'ер-міністр Даніі наогул выказаў меркаванне, што гэта быў прыпознены першакрасавіцкі жарт. Нагадаем, сёння стала вядома, што Дональд Трамп сур'ёзна разглядае ідэю куплі Грэнландыі. Гэтае пытанне і, верагодна, цану ўжо абмяркоўвалі адвакаты і дараднікі палітыка.