У Мінску разгледзяць стратэгію эканамічнага развіцця СНД да 2020

25 мая 2016

Пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці абмяркуюць вынікі яе рэалізацыі за апошнія чатыры гады. Сярод асноўных кірункаў - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, развіццё рынкаў паслуг, працы і капіталу. Асаблівая ўвага ўзаемадзеянню ў энергетыцы, прамысловасці і касмічнай сферы. Акрамя гэтага, пастаянныя прадстаўнікі СНД унясуць прапановы ў савет міністраў замежных спраў і савет кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці. Саміты пройдуць у верасні ў Бішкеку.