Урады Францыі і Бельгіі праводзяць надзвычайны саміт

1 февраля 2016

У Бруселі ўрады Францыі і Бельгіі праводзяць надзвычайны саміт па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і міграцыйнай палітыцы.

У перамовах прымаюць удзел прэм'ер-міністры, міністры ўнутраных спраў і юстыцыі дзвюх краін. Падчас сустрэчы бакі падвядуць папярэднія вынікі расследавання парыжскіх тэрактаў, у якія былі ўцягнуты грамадзяне Бельгіі. Таксама абмяркуюць далейшае ўзаемадзеянне ў барацьбе з тэрарызмам і сітуацыю на франка-бельгійскай мяжы.