Легендарны гурт Scorpions выступіць у Мінску ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра

17 октября 2013
Канцэрт адбудзецца ў гэтую суботу. Тур у падтрымку новага альбома музыканты называюць развітальным. На гэты раз сапраўды. На мінскай сцэне куміры мільёнаў выканаюць кампазіцыі з новага альбома, а таксама парадуюць старымі хітамі па-новаму аранжыраванымі. Артысты прыляцяць у сталіцу ўжо заўтра. У другой палове дня адбудзецца сумесны саундчэк Scorpions і Прэзідэнцкага аркестра. Пакуль жа калектыў пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна актыўна рэпеціруе.