Пажар у Чарнігаўскай вобласці ўсё яшчэ не патушаны

9 октября 2018

Больш за 60 чалавек пацярпелі з-за начнога выбуху на ваенным складзе ў Чарнігаўскай вобласці. Людзі скардзіліся на дрэннае самаадчуванне з-за моцнай задымленасці ад пажару. Пяць сховішчаў боепрыпасаў дагэтуль гараць. Улады працягваюць эвакуацыю. Вывезлі ўжо больш за 12 тысяч чалавек. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Нядбайнае стаўленне да ваеннай службы". СБУ адпрацоўвае некалькі версій прычын выбуху, адна з якіх - дыверсія. Паводле некаторай інфармацыі, Украіна з-за пажару на складзе пазбавіцца боепрыпасаў на сотні мільёнаў долараў, якія да таго ж не вырабляюцца на тэрыторыі краіны.