З'явілася матрошка з выявай Марадоны

18 мая 2018

Падобна, на імені спартсмена збіраецца зарабіць не толькі брэсцкі футбольны клуб, але і прадпрымальныя беларусы. У Instagram з'явілася матрошка з выявай знакамітага футбаліста. Мастак рыхтуецца да будучага чэмпіянату свету і ў набор на футбольную тэму вырашыў уключыць матрошку Марадону.