Палякі змогуць без віз трапіць у Беларусь ва ўсіх пунктах пропуску

1 марта 2023

Улічваючы вялікі запыт на беларускі бязвіз, кіраўніцтва Беларусі прыняло рашэнне аб магчымасці бязвізавага ўезду для грамадзян Польшчы ва ўсіх беларускіх пунктах пропуску на мяжы з ЕС.

Новаўвядзенне будзе дзейнічаць з 00:00 2 сакавіка па 31 снежня ўключна. За час дзеяння бязвізу для палякаў у Беларусь прыехалі больш за 27 тыс. грамадзян Польшчы.