Трагедыя ў Кітаі

8 февраля 2018

Сама меней 8 чалавек загінулі ў Кітаі ў выніку абвалу грунту. Яшчэ 9 чалавек пацярпелі, а трое прапалі без весткі. Трагедыя здарылася прама на аўтамагістралі ў горадзе Фашань. Дарожнае палатно разам з машынамі пайшло пад зямлю на глыбіню 7 метраў. Прычына абвалу грунту вызначаецца. Вядома, што надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне будаўніцтва новай веткі метро.