Польшча зноў патрабуе рэпарацыі ад Германіі

2 сентября 2019

Польшча зноў нагадала Германіі  аб даўгах.  Прэм'ер-міністр краіны заявіў,  што  Варшава  працягне патрабаваць ад Берліна  кампенсавання за шкоду, нанесеную немцамі падчас Другой сусветнай.  Аб гэтым Матэвуш Маравецкі  распавёў у сваёй прамове  па выпадку 80-й гадавіны нападу фашысцкай Германіі. Яго словы пацвердзіў і прэзідэнт Польшчы. Анджэй Дуда паабяцаў, што парламенцкая камісія Польшчы  неўзабаве падасць даклад   аб нанесенай шкодзе і тады Берліну будзе прад'яўлены  "рахунак".