Паліцыя Румыніі на беразе Чорнага мора выявіла дзясяткі кілаграмаў какаіну

8 апреля 2019
Какаінавыя  берагі. Паліцыя Румыніі праводзіць маштабную пошукавую аперацыю пасля таго, як уздоўж берага  Чорнага мора знайшлі некалькі ўпаковак  з наркотыкамі. З пятніцы паліцэйскім атрымалася сабраць больш за 130  кілаграмаў какаіну. У аперацыі прымаюць удзел сотні афіцэраў і 14 караблёў берагавой аховы. Лічыцца, што праз Румынію праходзіць маршрут транзіту наркотыкаў, які злучае Еўропу і Лацінскую Амерыку.