Палітыкі не пакідаюць надзеі на ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу дыпламатычным шляхам

7 февраля 2015

Палітыкі не пакідаюць надзеі на ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу дыпламатычным шляхам, асновай для чаго па-ранейшаму застаюцца мінскія пагадненні. Канцлер ФРГ Ангела Меркель і французскі прэзідэнт Франсуа Аланд напярэдадні правялі перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве. Яшчэ ў Кіеве, дзе яны сустракаліся з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, еўрапейскія лідары заявілі, што ў іх ёсць мірны план. Зараз вядзецца сумесная праца над падрыхтоўкай тэксту магчымага дакумента па выкананні мінскіх дамоўленасцяў. Гэта паведаміў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.