Палёт вялізнага астэроіда вакол Зямлі

27 января 2015

Сёння ноччу зямляне маглі назіраць за палётам вялізнага астэроіда. Яго маса больш за 150 мільёнаў тон. Гігант наблізіўся да нашай планеты на адлегласць 1 мільён 200 тысяч кіламетраў. Гэта ў тры разы больш, чым ад Зямлі да Месяца, хаця ў касмічных маштабах гэта зусім няшмат. Вакол астэроіда, паводле звестак НАСА, круціцца спадарожнік прыблізна 70 метраў у дыяметры. Навукоўцы сачылі за касмічным аб'ектам з моманту яго адкрыцця 11 гадоў таму. Ніякай небяспекі для Зямлі астэроід не ўяўляе.