Падрабязнасці ўчарашняй стральбы ў штаб-кватэры агенцтва Reuters у польскім горадзе Гдыня

15 ноября 2017

Пацярпелых, нагадаем, няма. Паводле інфармацыі Radio Gdansk, стралком аказаўся супрацоўнік кампаніі - 30-гадовы грамадзянін Беларусі.

Як сёння паведамляе "Наша Ніва", гэта ўраджэнец Гродна Сцяпан Свідзерскі. Ён быў актывістам апазіцыйнай арганізацыі "Моладзь БНФ". Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, але быў адлічаны за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах вясной 2006 года. Паехаў у Польшчу па першым наборы на праграму Каліноўскага. Журналісты "Нашай Нівы" адзначаюць, што Сцяпан Свідзерскі захапляўся зброяй. Стральбой займаўся актыўна, удзельнічаў у спаборніцтвах. Акрамя таго, неаднаразова ездзіў у зону баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. Зараз Сцяпан Свідзерскі арыштаваны.