У аэрапортах сталіцы Расіі адмянілі больш за 60 рэйсаў

3 декабря 2016

 З іх 55 прыпадаюць на Шарамецьева. Ва Унукаве 1 рэйс, а ў Дамадзедаве 6. Аэрафлот тлумачыць, што такое рашэнне прынята ў сувязі з дрэнным надвор'ем. Таксама дзясяткі рэйсаў затрыманыя. Пасажырам рэкамендавана загадзя ўдакладняць расклад свайго вылету. Адзначым, з раніцы ў Маскве пачаўся моцны снегапад. Па прагнозах сіноптыкаў, тэмпература паветра дасягне мінус 6 градусаў, на дарогах чакаецца галалёдзіца.