Падрабязнасці інцыдэнту ў лагеры ўцекачоў у Германіі

29 сентября 2015

Прычынай масавай бойкі з удзелам 300 чалавек стала сварка паміж падлеткам і 80-гадовым мігрантам падчас раздачы ежы. Пацярпелі 14 чалавек. Сярод іх і трое паліцэйскіх, якія спрабавалі ўціхамірыць нелегалаў. 

Яшчэ крыху статыстыкі. З пачатку міграцыйнага крызісу ў Харватыю прыбыло 82 тысячы ўцекачоў. Штосутачна праз памежныя пераходы на мяжы з Сербіяй у краіну трапляюць сотні мігрантаў. Далейшага размеркавання яны чакаюць на вуліцы па некалькі дзён. 

А ў Аўстрыю, дзе размешчаныя сотні палатачных лагераў для мігрантаў, прыйшло рэзкае пахаладанне. Зараз экстранна ствараюцца пункты раздачы цёплай вопраткі. Медыкі спрабуюць не дапусціць пачатку эпідэмій прастудных захворванняў.