Падазроны ў бостанскім тэракце апрытомнеў

22 апреля 2013

Джахар Царнаеў ужо адказаў на шэраг пытанняў у пісьмовай форме. Гаварыць ён не можа з-за ранення ў горла. Следства цікавілася ў 19-гадовага баевіка магчымымі саўдзельнікамі і наяўнасцю іншых бомб. Нагадаем, Джахар Царнаеў быў затрыманы нядаўна ў прыгарадзе Бостана і быў паранены ў шыю і нагу. Старэйшы яго брат Тамерлан быў забіты ў перастрэлцы. Выхадцы з Чачні падазраюцца ў выбухах падчас Бостанскага марафона.