Амаль тры дзясяткі аўто сутыкнуліся на адной з трас у Кітаі

19 ноября 2018

Масавая аварыя ў Кітаі. На адной з трас правінцыі Хэнань падчас моцнага туману сутыкнуліся амаль тры дзясяткі аўто. Паводле папярэдніх звестак, тры чалавекі загінулі, больш за 10 пацярпелі. У гэтыя хвіліны на месцы здарэння ідзе выратавальная аперацыя. Некалькіх вадзіцеляў былі заблакіраваныя ва ўласных машынах.