Амаль сто чалавек загінулі ў Іраку падчас крушэння парома на рацэ Тыгр

22 марта 2019

Амаль сто чалавек, паводле апошніх даных, загінулі  ў Іраку  падчас крушэння парома на рацэ Тыгр. Дзясяткі лічацца прапаўшымі без вестак. Іх шукаюць. Па падазрэнні ў дачыненні да аварыі затрыманыя 9 чалавек. Паводле папярэдняй версіі, прычынай здарэння стаў  перагруз. Шэраг арабскіх тэлеканалаў паведамляе, што  на пароме  знаходзіліся да 250 чалавек, а павінна было быць  не больш як 75. На борце былі ў асноўным жанчыны і дзеці, якія збіраліся святкаваць Наўруз.