Беларусы вызначаюцца з заяўкай на конкурс Джэсапа

30 января 2017

Выклік Оксфарда і Гарварда прыняты. Беларусы вызначаюцца з заяўкай на конкурс Джэсапа. Гэта самае буйное юрыдычнае спаборніцтва студэнтаў у свеце. Хто будзе прадстаўляць нашу краіну на фінальным этапе ў ЗША - зараз вырашаюць у Мінску. У нацыянальным адборачным раўндзе прымаюць удзел 9 каманд. Найлепшых вызначаць на пастановачным судовым працэсе, які ідзе на англійскай мове. Гэта абавязковая ўмова Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Андрэй Козік, кіраўнік Асацыяцыі міжнароднага права і арбітражу:

"Абарона сваёй краіны ў міжнародных інстанцыях - гэта тое, чаму студэнты павінны вучыцца на юрыдычных факультэтах і тое, што яны дэманструюць на такіх конкурсах. Летась мы паказалі выдатны вынік, заняўшы другое месца ў свеце па якасці пісьмовых прац, абагнаўшы Кембрыдж, Гарвард, Оксфард - усе вядучыя ўніверсітэты свету практычна. І вельмі добрае месца ў вусных раўндах".

Фінальны тур пройдзе вясной у Вашынгтоне, дзе студэнты паднімуць пытанні экалагічных бежанцаў і эксплуатацыі прыродных рэсурсаў. А каманда-пераможца нацыянальнага адбору стане вядомая ўжо да канца тыдня.