Па вуліцах ірландскага горада Эніс гуляюць козы

10 мая 2018

Дзікі статак з больш чым двух дзясяткаў галоў па невядомых прычынах пакінуў сваё звыклае месца пасялення. Жывёлы ходзяць па дварах, аб'ядаюць зеляніну, перакульваюць смеццевыя бакі, часта выходзяць на праезную частку, ствараючы аварыйныя сітуацыі. Такое суседства не падабаецца мясцовым жыхарам. Яны звярнуліся да ўладаў з просьбай знайсці для дзікіх коз пастаянны прыстанак.