У хуткасці росту колькасці заражаных каранавірусам Расія абагнала ўсе краіны Еўропы

7 мая 2020
Расія абагнала ўсе краіны Еўропы ў хуткасці росту колькасці заражаных COVID-19. І гэта нягледзячы на тое што ў краіне ўжо пяць тыдняў дзейнічае карантын. Пра гэта піша нямецкі часопіс Spiegel. Толькі за мінулыя суткі колькасць новых заражаных каранавірусам у Расіі перавысіла 11 200 чалавек. Гэта свайго роду рэкорд. Апошнія некалькі дзён гэты паказчык быў на ўзроўні 10 000 штодня.