Сукенку першай лэдзі ЗША выставілі ў Нацыянальным музеі амерыканскай гісторыі Смітсанаўскага інстытута

15 января 2014
Гаворка ідзе аб уборы чырвонага колеру, у якім Мішэль Абама прыйшла на другую інаўгурацыю мужа ў 2013-м годзе. Шыфонавая сукенка ад вядомага дызайнера Джэйсана Ву будзе выстаўлена на працягу года з нагоды 100-годдзя экспазыцыі ў гонар першых лэдзі ЗША. У далейшым убор жонкі амерыканскага лідара перададуць у прэзідэнцкую бібліятэку Барака Абамы. Адзначым, звычайна ў музеі амерыканскай гісторыі выстаўляюць сукенкі, у якіх першыя лэдзі ЗША прыходзілі на першую інаўгурацыю сваіх мужоў.