Тэлеканалу "Беларусь 5" чатыры гады

27 октября 2017

Дзень нараджэння на баскетбольнай пляцоўцы. Тэлеканалу "Беларусь 5" на гэтым тыдні споўнілася чатыры гады.

У гонар свята спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі арганізаваў турнір сумесна з Беларускай федэрацыяй баскетбола і клубам "Цмокі-Мінск". У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд. Іх разбілі на дзве групы.

У фінале "Кубка тэлеканала "Беларусь 5" перамагла каманда "Праметэй" ААТ "Газпрам-трансгаз Беларусь". На другім месцы Беларуская федэрацыя баскетбола.