Пілот збітага расійскага Су-25 падарваў сябе, каб не трапіць у палон да ісламістаў

5 февраля 2018

Пілот збітага ў Сірыі расійскага Су-25   падарваў сябе гранатай, каб не трапіць у палон да ісламістаў. СМІ паведамляюць, што лётчык Раман Філіпаў будзе пасмяротна прадстаўлены да дзяржузнагароды. У Інтэрнэце з'явіліся верагодныя кадры апошняга бою пілота. Пасля катапультавання ён нейкі час адстрэльваўся, а затым з крыкам "Гэта вам за хлопцаў!" падарваў гранату.

Штурмавік Су-25 ВПС Расіі быў збіты ў небе над сірыйскай правінцыяй Ідліб у суботу баевікамі групоўкі "Хаят Тахрыр аш-Шам". Раней яна была вядомая як "Джэбхат ан-Нусра" - крыло "Аль-Каіды".