Пілот боінга, які разбіўся ў Сан-Францыска, сцвярджае, што быў аслеплены лазерам з зямлі

11 июля 2013

Зараз яго сведчанні правяраюцца. Катастрофа адбылася ў мінулую суботу. У выніку няўдалай пасадкі лайнера загінулі два чалавекі, больш як 180 паранены. Раней стала вядома, што пілот упершыню саджаў самалёт такога тыпу. Тым часам следчыя высветлілі, што эвакуацыя пасажыраў была арганізаваная неаператыўна. Згодна з інструкцыяй, выводзіць людзей павінны былі пачаць на працягу 90 секунд пасля спынення машыны, аднак экіпаж спачатку далажыў капітану аб узгаранні рухавіка і толькі пасля гэтага прыступіў да эвакуацыі.