Пятру Парашэнку пагражае імпічмент

26 февраля 2019

Аб пачатку працэдуры заявіла кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны Юлія Цімашэнка. Прычынай сталі публікацыі ў СМІ аб дачыненні Парашэнкі да кантрабандных закупак запчастак для ўкраінскай арміі з Расіі па завышаных цэнах. Лідар партыі "Бацькіўшчына" назвала гэта дзяржаўнай здрадай. Згодна з Канстытуцыяй Украіны, прэзідэнт можа быць зняты з пасады Вярхоўнай радай у парадку імпічменту.