Пётр Парашэнка ўзначаліў партыю "Еўрапейская салідарнасць"

31 мая 2019
Пётр Парашэнка ўзначаліў партыю "Еўрапейская салідарнасць", змяніўшы Віталя Клічко. Рашэнне аднагалосна прынята сёння на з'ездзе партыі. Сваёй асноўнай задачай Парашэнка заве збліжэнне Украіны з Еўрасаюзам і НАТА. Нагадаем, да 24 мая партыя звалася "Блок Пятра Парашэнкі “Салідарнасць". Тыднем раней яна была перайменаваная.