Пётр Парашэнка вырашыў адмяніць закон аб асаблівым статусе Данбаса

4 ноября 2014

Па словах прэзідэнта Украіны, у найбліжэйшы час гэтае пытанне будзе разгледжана Саветам нацыянальнай бяспекі і абароны. На думку Парашэнкі, апалчэнцы праігнаравалі пункты дакумента, што прадугледжвалі правядзенне ў Данбасе ў снежні мясцовых выбараў. Нагадаем, у нядзелю ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспубліках прайшлі парламенцкія выбары. Па іх выніках кіраўнікамі непрызнаных утварэнняў былі абраныя прэм'ер-міністры ДНР і ЛНР Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі. Афіцыйны Кіеў, а таксама ЕС, ЗША і ААН вынікі галасавання не прызналі. Масква заклікала паважаць вынікі волевыяўлення жыхароў рэгіёна.