Першы ў гісторыі запуск пілатуемага карабля Ілана Маска

26 мая 2020
У касмічным цэнтры імя Кенедзі ў Фларыдзе завяршаецца падрыхтоўка да першага ў гісторыі запуску пілатуемага карабля кампаніі SpaceX Ілана Маска, распрацаванага па заказу НАСА. Астранаўтамі Дагам Херлі і Бобам Бенкенам ужо была праведзена генеральная рэпетыцыя. 

Сам запуск касмічнага карабля "Кру Драган" запланавалі на заўтра. Праўда, у раёне мыса Канаверал чакаюць навальніцы, і, магчыма, палёт адкладуць да 30 мая.