Першага робата-вядучага паказалі ў Кітаі

9 ноября 2018

Першага робата-вядучага паказалі ў Кітаі інжынеры інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа. Навіны зараз зможа весці штучны інтэлект. Прататыпам стаў рэальны вядучы. У лічбавай версіі рэалістычны голас і жывая міміка, ён валодае дзвюма мовамі - кітайскай і англійскай. Пакуль робат у адзіным экзэмпляры, але эксперты ўпэўнены: у недалёкай будучыні лічбавыя вядучыя поўнасцю заменяць чалавека ў кадры.