Сумная навіна з Walt Disney. Не стала знакамітага сцэнарыста Гордана Брэсака

31 августа 2019

Сумная навіна з Walt Disney. Ва ўзросце 68 гадоў не стала знакамітага сцэнарыста мультфільмаў Гордана Брэсака. Менавіта ён стварыў усімі любімыя мультсерыялы  "Чорны плашч" і "Качыныя гісторыі", прымаў удзел у працы над “Смурфікамі”. Перад смерцю ён доўгі час змагаўся з хваробай. У мінулым Брэсак тройчы ўдастойваўся прэміі "Эмі" за дасягненні ў галіне анімацыі.