Міжнародны хакейны турнір сярод юніёрскіх зборных стартуе ў Мінску

6 ноября 2014

Міжнародны хакейны турнір сярод юніёрскіх зборных за Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стартуе сёння ў Мінску. Ён праводзіцца ўжо 8 раз. Трафей традыцыйна разгуляюць 4 каманды: Расія, Беларусь, Латвія і Славакія. Імя пераможцы стане вядомае ў гэту суботу. Сёння ж пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця і першыя паядынкі. У стартавым матчы сустрэнуцца каманды Расіі і Латвіі.