Паводкі ў Расіі захопліваюць новыя тэрыторыі, расце колькасць эвакуіраваных і ў Казахстане

15 апреля 2024

Паводкі ў Расіі захопліваюць новыя тэрыторыі. У Бураціі затоплена ўжо больш за 10 дамоў, пачалася эвакуацыя людзей. Узровень ракі Табол у Кургане, паводле прагнозаў, перавысіць небяспечную адзнаку ў найбліжэйшыя дні. У Сетцы з'явіліся кадры, як у Томску пачало размываць насыпную дамбу ля камунальнага моста. Таксама стала вядома, што службы выратавання Арэнбургскай вобласці ўжо эвакуіравалі з жылых дамоў і з тэрыторый часткова падтопленых прысядзібных участкаў больш за 16,5 тыс. чалавек.

У Казахстане расце колькасць эвакуіраваных з-за паводак

Расце колькасць эвакуіраваных з-за паводак і ў Казахстане: ужо больш за 111 тыс. Паводле афіцыйных звестак, зараз у пунктах часовага размяшчэння знаходзяцца звыш 6 800 чалавек, сярод якіх амаль 3 тыс. - дзеці. Падтоплены без малога 7,7 тыс. дамоў. Без транспартнага паведамлення застаюцца 82 населеныя пункты.