Паролі карыстальнікаў "Фэйсбук" і "Інстаграм" апынуліся ў адкрытым доступе

22 марта 2019

Паролі сотняў мільёнаў карыстальнікаў "Фэйсбук" і "Інстаграм" апынуліся ў адкрытым доступе. Як паведаміў незалежны эксперт па камп'ютарнай бяспецы Браян Крэбс, інфармацыя захоўвалася ў незашыфраваным выглядзе - як звычайныя тэкставыя файлы. Доступ да пароляў на працягу некалькіх гадоў мелі больш як 20 тысяч супрацоўнікаў сацсеткі. Прачытаць іх мог любы, хто меў унутраны доступ.

У "Фэйсбук" словы Крэбса пацвердзілі і засведчылі, што праблема ўжо выпраўленая. Карыстальнікі, чые паролі апынуліся ў гэтай базе, атрымаюць апавяшчэнні і змогуць змяніць пароль. Можна, вядома, не чакаць паведамленняў і самастойна абнавіць  password.