Жым, падняцце гіры, паласа перашкод - паўтысячы маладых людзей з усіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна выхадныя правялі на турзлёце ў Чэрвеньскім раёне, на абласным фестывалі актыву БРСМ "Васільковы вянок". 23 каманды на працягу трох дзён спаборнічалі і праяўлялі свае творчыя здольнасці ў розных конкурсах. Знялі лепшае фота, стварылі камандную форму і прыгатавалі стравы ў палявых умовах. Фестываль "Васільковы вянок" на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіць ужо чацвёрты раз.