Парламенцкія выбары ў Таджыкістане адбыліся

1 марта 2015

Да гэтай гадзіны за кандыдатаў у дэпутаты ніжняй палаты прагаласавалі амаль 75% выбаршчыкаў. На думку спецыялістаў, фаварытам выбараў лічыцца кіруючая Народна-дэмакратычная партыя, якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Эмамалі Рахмон. Выбарчы ўчастак працуе і ў Мінску - у пасольстве Таджыкістана.  Аддаць свой голас тут можна да 8 вечара

Высокую актыўнасць выбаршчыкаў адзначаюць і міжнародныя назіральнікі. За выбарамі сочаць і прадстаўнікі ад Беларусі. Вынікі галасавання стануць вядомыя ўжо заўтра днём.