Парламент Венгрыі адобрыў законапраект аб лагерах для мігрантаў

8 марта 2017

Паводле дакумента, нелегалам забараняецца вольна перасоўвацца па тэрыторыі краіны або пакідаць яе на час, пакуль улады разглядаюць звароты аб даванні ім прытулку. У гэты перыяд бежанцы будуць утрымлівацца ў транспартных кантэйнерах на мяжы з Сербіяй. Зараз у Венгрыі пражываюць каля 600 бежанцаў.