Парламент Вялікабрытаніі падтрымаў выхад з Еўрасаюза

2 февраля 2017

Наперад да Брэксіту. Парламент Вялікабрытаніі падтрымаў выхад з Еўрасаюза. Законапраект урада падтрымалі 498 членаў палаты абшчын, супраць - усяго 114. Сярод праціўнікаў Брэксіту - Шатландская нацыянальная партыя, ліберальныя дэмакраты і лейбарысты, якія пайшлі супраць лініі сваіх партый. Дэбаты ў парламенце працягваліся два дні. Зараз дакумент будзе абмяркоўвацца на ўзроўні камітэтаў. Фінальнае трэцяе чытанне запланаванае на 8 лютага. Але ўжо сёння ўрад Злучанага Каралеўства прапануе так званую Белую кнігу - падрабязны план выхаду краіны з ЕС.