Парламент Македоніі адобрыў перайменаванне краіны на Рэспубліку Паўночная Македонія

12 января 2019

Змяненні падтрымалі 81 дэпутат з 120. Зараз дамову трэба зацвердзіць грэчаскаму парламенту, тады перад Македоніяй адкрыецца доўгачаканы шлях у ЕС і НАТА.

Нагадаем, спрэчкі вакол назвы рэспублікі вядуцца не адзін дзясятак гадоў. Справа ў тым, што ў Грэцыі ёсць гістарычная вобласць з такой жа назвай - Македонія. Гэтыя рознагалоссі галоўная прычына, па якой Афіны блакіравалі ўступленне Скоп'е ў Еўрасаюз і Паўночнаатлантычны альянс.