Папа Рымскі заклікаў маліцца за ўдзельнікаў Сусветнага гуманітарнага саміту

23 мая 2016

Маліцца за ўдзельнікаў Сусветнага гуманітарнага саміту заклікаў Папа Рымскі Францыск. Аб гэтым пантыфік заявіў, звяртаючыся з традыцыйнай нядзельнай пропаведдзю да вернікаў на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Францыск адзначыў, што ўдзельнікі саміту павінны асэнсаваць меры, неабходныя для вырашэння гуманітарных сітуацый, выкліканых канфліктамі, вострымі экалагічнымі праблемамі і беднатой.